РАЗМАЎЛЯЕМ ПА-БЕЛАРУСКУ.
Сцюжа скокі пачала,
Паскакала да сяла,
Сіганула цераз лес,
Наляцела на экспрэс,
Да мястэчка дакаціла.
Сцюжа - моц! У сцюжы - сіла.
Хай сваволіць, хай злуе!
Не баюся я яе.
Прымаўкі пра месяцы
- Снежань зіму пачынае, а год сканчае.
Снежань зямлю грудзіць, хаты студзіць.
- Студзень
Студзень - году пачатак, зіме палавіна.
Студзень хаты студзіць - рана гаспадароў будзіць.
Студзень пагодны - будзе год плодны.
Студзень хаты студзіць - рана гаспадароў будзіць.
Студзень пагодны - будзе год плодны.
- Люты
Прыйдзе люты - спытае, як абуты.
Віхры ды мяцелі ў лютым наляцелі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий